24.12.25Лінейка па выніках заканчэння другой чвэрці
24 снежня 2025 года ў нашай школе адбылася лінейка для вучняў па выніках заканчэння другой чвэрці. Высокім выхаваўчым момантам з'яўляецца выкарыстанне на лінейцы дзяржаўных сімвалаў - выкананне гімна і вынас флага Рэспублікі Беларусь. Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Фільчанка Г.А. падвяла вынікі другой навучальнай чвэрці. Таленавітым навучэнцам, якія праявілі сябе ў конкурсах рознай накіраванасці, адстойвалі гонар школы, уручаны дыпломы і граматы. У завяршэнні лінейкі намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Падлужная В.П. нагадала аб правілах бяспечных паводзін у перыяд зімовых канікулаў: на дарогах, на вадаёмах, аб недапушчальнасці ўчынення правапарушэнняў. Асаблівую ўвагу надала захаванню мер супрацьпажарнай бяспекі. Спадзяемся, што наступная чвэрць будзе не менш паспяховай і прадуктыўнай!