Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

22.01.26

Інфармацыйная гадзіна "Ола - сястра Хатыні"

22 студзеня ва ўстанове адукацыі была праведзеная інфармацыйная гадзіна "Ола - сястра Хатыні", прымеркаваная да 82-годдзя трагедыі ў вёскі Ола, для навучэнцаў 7 класа. Падчас мерапрыемства навучэнцы здзейснілі завочную экскурсію ў гісторыка-мемарыяльны комплекс "Ала", даведаліся аб трагедыі гэтай вёскі, аб горы, якое прынесла на нашу зямлю Вялікая Айчынная вайна. Затаіўшы дыханне, навучэнцы слухалі гісторыю знішчэння мірных жыхароў Олы. Падчас мерапрыемства хлопцы праслухалі ўрывак з паэмы Ізяслава Катлярова "Ола" і паразважалі аб тым, які сэнс укладвае аўтар у гэтыя радкі, выканалі заданне "Сімвал памяці і смутку". У змесце мерапрыемства знайшлі адлюстраванне вынікі расследавання Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд (карта спаленых вёсак на тэрыторыі Беларусі). Мерапрыемства садзейнічала паглыбленню ведаў вучняў аб гістарычным мінулым, аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, аб трагедыі ў в. Урок прыадкрыў адну з самых страшных старонак гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, нагадаў аб пакутах, якія выпалі на долю мірных людзей. Мы павінны гэта памятаць і рабіць усё для таго, каб ніколі і нідзе не паўтаралася такая трагедыя.

20.09.25

Пазнавальная гульня "У свеце прафесій"

разгарнуць » / « згарнуць

Раздзелы сайта