Урок-папярэджанне "Мы супраць экстрэмізму" быў праведзены для навучэнцаў 10-11 класаў. Распавялі пра тое, што такое экстрэмізм, пра яго віды, прычыны і праявы. Дзеці даведаліся, што экстрэмісцкія погляды і дзеянні - гэта прамы шлях да парушэння закону. Менавіта маладыя людзі найчасцей становяцца праваднікамі чужой і надзвычай небяспечнай для нашага грамадства ідэалогіі. Адмысловая ўвага была нададзена нефармальным моладзевым аб'яднанням у сетцы інтэрнэт. У ходзе гутаркі ўсе прыйшлі да агульнай думкі, што важна навучыцца паважаць культурныя каштоўнасці як свайго народа, так і прадстаўнікоў іншай культуры, рэлігіі. У Беларусі заўсёды дружна жылі людзі розных нацыянальнасцей і веравызнанняў. Усіх іх аб'ядноўвала любоў да Радзімы, памяць аб агульных перамогах і гатоўнасць заўсёды падставіць плячо.




