24.01.2026 ва ўстанове адукацыі было праведзена мерапрыемства "Скажы булінгу-Не!" Класны кіраўнік 5 класа пазнаёміла навучэнцаў з паняццем булінга, яго формамі і структурай. Былі разгледжаны варыянты выхаду з задуманай складанай сітуацыі, навыкі бяспечных і адказных паводзін. У завяршэнне класнай гадзіны хлопцы прыйшлі да высновы, што любога чалавека пакрыўдзіць вельмі лёгка, а вось вярнуць страчаны давер і ранейшыя адносіны гэта працяглы працэс, а часам і немагчымы.


