Пра гендэрныя стэрэатыпы вялі размову навучэнцы на мерапрыемстве ў шосты школьны дзень. У ходзе дыскусіі і выканання розных практыкаванняў хлопцы зразумелі, што стэрэатыпы і ўстаноўкі, з аднаго боку, робяць чалавека поўнасцю падуладным меркаванню грамадства, і тады ён страчвае сваю самабытнасць. З іншага боку, стэрэатыпы дапамагаюць чалавеку арыентавацца ў жыцці і вызваляюць ад прыняцця індывідуальных рашэнняў у тыпавых сітуацыях. У канцы мерапрыемства ўдзельнікі зразумелі, што несправядлівае фармаванне гендэрных стэрэатыпаў з'яўляецца частай прычынай дыскрымінацыі ў дачыненні да розных людзей, якая спрыяе парушэнню цэлага шэрагу іх правоў.


