07.02.2026 у нашай навучальнай установе прайшла займальная інтэлектуальная гульня "Свая гульня", прысвечаная здароваму ладу жыцця. Гульня складалася з 5 цікавых тэм, кожная тэма ўключала 25 пытанняў з рознай ступенню складанасці: 10, 20, 30, 40 і 50 балаў. Удзельнікі праявілі кемлівасць і эрудыцыю, вырашаючы загадкі і адказваючы на пытанні аб здаровым харчаванні, спорце і доглядзе за сабой. Гульня садзейнічала развіццю ў вучняў здаровага і актыўнага ладу жыцця, імкненне выконваць правілы харчавання для захавання і падтрымання здароўя. Правільнае харчаванне - гэта залог здароўя чалавека, а здароўе - гэта падмурак яго шчасця.
