15 лютага - асаблівая дата ў гісторыі нашай краіны. У гэты дзень мы ўспамінаем нашых суайчыннікаў, воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія выконвалі свой службовы і воінскі абавязак за межамі Айчыны. У сувязі з гэтай памятнай датай у 1 класе прайшла размова "Афганістан баліць у маёй душы". У ходзе гутаркі дзеці даведаліся аб тым, як савецкія воіны праявілі лепшыя чалавечыя якасці: мужнасць, стойкасць, высакароднасць. У неймаверна цяжкіх умовах баявога жыцця, удалечыні ад дома, кожную гадзіну падвяргаючыся небяспецы, і часам смяротнай, яны захавалі вернасць ваеннай прысязе, воінскаму і чалавечаму абавязку.



