Інфармацыйна-прафілактычная сустрэча з работнікамі ўстановы адукацыі і вучэнцамі 10-11 класаў прайшла ва Устэрхаўскай сярэдняй школе. Педагогам і вучням расказалі пра сучасныя кіберпагрозы і метады абароны інфармацыі, захаванні фінансавых сродкаў. Мерапрыемствы правёў падпалкоўнік міліцыі Курс п.г., які акцэнтаваў увагу на найбольш распаўсюджаных кіберпагрозах – такіх, як вішынг, фішынг, сватынг, кібербулінг і іншых. У час сустрэчы былі разгледжаны практычныя рэкамендацыі па абароне інфармацыі: выкарыстанне складаных пароляў, рэгулярнае абнаўленне праграмнага забеспячэння, увага ды налад прыватнасці ў сацыяльных сетках. Слухачы атрымалі каштоўныя веды і навыкі, якія дапамогуць ім больш эфектыўна спраўляцца з пагрозамі ў лічбавым прасторы ў працэсе прафесійнай дзейнасці і ў паўсядзённай жыцця. Дадзеная сустрэча, як адзначыў Курс п. г., стала важным крокам у павышэнні ўзроўню дасведчанасці аб кібербяспекі і спосабах абароны інфармацыі.
