5 сакавіка 2026 года ва ўстанове прайшоў адзіны ўрок прысвечаны беларускай жанчыне "Беларуская жанчына - сімвал сілы і натхнення". Адзіны ўрок "Беларуская жанчына — сімвал сілы і натхнення" накіраваны на фарміраванне ў вучняў уяўлення аб ролі беларускіх жанчын у розных сферах грамадства: у сям'і, прафесіі, спорце, навуцы і культуры. Яго мэта - пашырыць веды пра знакамітых жанчын Беларусі, сфарміраваць разуменне паняццяў "подзвіг", "гераізм", "сіла духу" на прыкладзе канкрэтных гістарычных асоб і сучасніц, а таксама выхаваць пачуццё гонару за краіну і яе выдатных жанчын. Урок паказаў, што беларускія жанчыны на працягу гісторыі былі і застаюцца сімвалам сілы, мудрасці, самаадданасці і натхнення. Іх прыклады служаць доказам таго, што няма межаў для тых, хто верыць у сябе і сваю краіну.


