12.03.2026 ва ўстанове адукацыі для навучэнцаў 10-11 класаў было праведзена мерапрыемства, накіраванае на прафілактыку суіцыдальных паводзін "Жыццё-гэта шчасце". Падчас мерапрыемства прайшло абмеркаванне філасофскіх выказванняў аб сэнсе жыцця, аб каштоўнасці кожнага імгнення ў чалавечым жыцці. Далей навучэнцы запоўнілі анкеты "Твая формула шчасця" Падчас гутаркі "Як пазбегнуць фатальных імгненняў? І ці трэба іх пазбягаць?" удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі складаныя жыццёвыя сітуацыі і спосабы іх вырашэння. Завяршылася мерапрыемства праглядам відэароліка пра Ніку Вуйчыча.



