Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

19.03.26

Адзіны ўрок, прысвечаны трагедыі ў вёсцы Хатынь

19 сакавіка ў ДУА «Усцярхоўская сярэдняя школа Глускага раёна» прайшоў Адзіны ўрок, прысвечаны  трагедыі ў вёсцы Хатынь. У ходзе мерапрыемства навучэнцы ўспомнілі аб трагічных падзеях Вялікай Айчыннай вайны, абмеркавалі важнасць захавання гістарычнай памяці і ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання. Педагогі расказалі хлопцам пра лёс беларускай вёскі Хатынь, знішчанай разам з жыхарамі ў 1943 годзе, і пра тое, як падобныя трагедыі сталі часткай агульнага болю народаў, якія перажылі вайну. Урок стаў напамінкам аб каштоўнасці чалавечага жыцця і сіле гістарычнай памяці. Рабяты пагаварылі аб тым, як кожны з нас можа спрыяць захаванню праўды аб вайне - праз вывучэнне сямейных гісторый, наведванне мемарыяльных комплексаў, удзел у патрыятычных акцыях. Мы абавязаны памятаць урокі мінулага, каб будаваць мірную будучыню.

20.09.25

Пазнавальная гульня "У свеце прафесій"

разгарнуць » / « згарнуць

Раздзелы сайта