Міністэрства адукацыі Рэспублікі БеларусьГалоўнае ўпраўленне па адукацыі Магілёўскага аблвыканкамаАддзел па адукацыі Глускага райвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Усцярхоўская сярэдняя школа Глускага раёна"
У рамках праграмы "Я. Мая сям'я. Мая Радзіма" ў 5 класе прайшла класная гадзіна на тэму «Піянерскія мерапрыемствы». Дзеці даведаліся пра жыццё і традыцыі сваіх папярэднікаў, абмеркавалі, якія карысныя справы можна рабіць разам.
20 верасня навучэнцы 5-9 класаў Усцярхоўскай сярэдняй школы школы прынялі ўдзел у пазнавальнай гульні "У свеце прафесій". Гэтае мерапрыемства спрыяла фармаванню ў школьнікаў павагі да працы, цікавасці да будучага выбару прафесіі і развіццю пазнавальнай актыўнасці. У канцы пазнавальнай гульні навучэнцы прыйшлі да высновы, што ўсе прафесіі важныя і патрэбны ў нашым жыцці.