26.03.2026 ва ўстанове адукацыі адбылася сустрэча педагагічнага калектыву з супрацоўнікамі Глускага РАНС. Пажарныя расказалі аб наступствах выпальвання сухой расліннасці, азнаёмілі з правіламі паводзін пры пажары ў лесе, а таксама нагадалі аб асноўных правілах пры развядзенні вогнішчаў, спальванні смецця, выкарыстанні прыстасаванняў для прыгатавання ежы.

