Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

01.04.26

Сустрэча навучэнцаў з інспектарам ДПС АДАІ Глускага РАУС

У ДУА "Усцярхоўская сярэдняя школа Глускага раёна" адбылася сустрэча навучэнцаў з інспектарам ДПС АДАІ Глускага РАУС Багуном У.У. Уладзіслаў Уладзіміравіч азнаёміў школьнікаў са статыстыкай ДТЗ з удзелам дзяцей і абазначыў асноўныя прычыны дарожна-транспартных здарэнняў: многія дзеці, з'яўляючыся пешаходамі, скарачаюць шлях, не карыстаюцца спецыяльнымі месцамі для пераходу праезнай часткі, рухаюцца па дарозе пры наяўнасці тратуара. Падчас сустрэчы інспектар расказаў навучэнцам аб тым, як правільна паводзіць сябе на дарогах, пешаходных пераходах і ў грамадскім транспарце. Уладзіслаў Уладзіміравіч звярнуў увагу навучэнцаў на правілы бяспекі пры катанні на самакатах, веласіпедах і іншых сродках персанальнай мабільнасці, нагадаў пра флікеры. Інспектар адзначыў, што выкарыстанне навушнікаў з музыкай і мабільнага тэлефона недапушчальна пры пераходзе праезнай часткі дарогі. У канцы сустрэчы Уладзіслаў Уладзіміравіч пажадаў дзецям быць асцярожнымі на дарозе.

20.09.25

Пазнавальная гульня "У свеце прафесій"

разгарнуць » / « згарнуць

Раздзелы сайта