2 красавіка 2026 года ва ўстанове адукацыі адбыўся Адзіны ўрок, прысвечаны Дню яднання народаў Беларусі і Расіі. Гэта знамянальная падзея аб'яднала навучэнцаў 1–11 класаў у імкненні яшчэ раз падкрэсліць непахіснасць брацкага сяброўства і агульнасць гістарычных лёсаў дзвюх краін. У гэты дзень у цэнтры ўвагі знаходзіліся пытанні, якія маюць значэнне для маладога пакалення: гісторыя стварэння Саюзнай дзяржавы, якая заклала фундамент для цеснага супрацоўніцтва ва ўсіх сферах жыцця; духоўныя каштоўнасці, якія на працягу стагоддзяў сілкуюць душу беларускага і рускага народаў; а таксама маладзёжныя праекты, якія паспяхова рэалізуюцца ў рамках Саюзнай дзяржавы і адкрываюць перад юнымі грамадзянамі новыя гарызонты. Звяртаючыся да юных удзельнікаў, педагогі падкрэслілі: менавіта моладзі трэба прадаўжаць вялікую справу стварэння Саюзнай дзяржавы. Няхай гэты дзень застанецца ў памяці хлопчыкаў і дзяўчынак як сімвал непарушнай сувязі двух народаў, якія заўсёды плячом да пляча ідуць па шляху міру, прагрэсу і духоўнага адраджэння.

