09.04.2026 работнікі Усцярхоўскай сярэдняй школы прынялі актыўны ўдзел у Рэспубліканскім суботніку. Узброіўшыся неабходным інвентаром, бадзёрым настроем і энтузіязмам усё прыводзілі ў парадак тэрыторыю каля школы. Удзельнікі суботніка збіралі смецце, зграбалі лістоту і траву. Агульнымі намаганнямі ўсяго за некалькі гадзін тэрыторыя змянілася. Суботнік прайшоў вельмі натхнёна, актыўна, дружна, а галоўнае з карысцю, паказаўшы, што праца аб'ядноўвае.



