Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

11.04.26

Інфармацыйная гадзіна «Для іх мара стала рэальнасцю»

11 красавіка ў 1 класе была праведзеная інфармацыйная гадзіна «Для іх мара стала рэальнасцю». Мэта мерапрыемства - знаёмства навучэнцаў з гісторыяй і дасягненнямі касманаўтыкі Рэспублікі Беларусь, з беларускімі касманаўтамі, выхаванне патрыятычных пачуццяў. Навучэнцы даведаліся, што першым чалавекам, які пакарыў космас, быў Юрый Гагарын, які здзейсніў палёт 12 красавіка 1961 года, таму, менавіта гэты дзень лічыцца Міжнародным днём палёту чалавека ў космас. Дзеці даведаліся, што за час асваення касмічнай прасторы ў космас было адпраўлена больш за 500 чалавек, з іх чацвёра – беларусы: П.Клімук, В. Кавалёнак, А. Навіцкі і М. Васілеўская. Шмат цікавай інфармацыі аб героях беларускага космасу навучэнцы атрымалі з прэзентацыі "Лётчыкі - касманаўты Беларусі". У завяршэнні інфармацыйнай гадзіны рабяты зрабілі выснову: нашай Радзіме ёсць кім ганарыцца.

20.09.25

Пазнавальная гульня "У свеце прафесій"

разгарнуць » / « згарнуць

Раздзелы сайта