Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

16.04.26

"Код сэрца: беларуская жанчына ў сімвалах і лёсах"

У рамках Года беларускай жанчыны 16.04.2026 для навучэнцаў 6 класа ўстановы адукацыі было праведзена мерапрыемства "Код сэрца: беларуская жанчына ў сімвалах і лёсах".

Мэтай мерапрыемства было стварэнне ўмоў для ўсведамлення навучэнцамі ўнікальнай ролі беларускай жанчыны як захавальніцы культурнага кода нацыі, крыніцы сілы, натхнення і маральных арыенціраў праз знаёмства з традыцыйнымі сімваламі і лёсамі жанчын Беларусі.      Падчас урока навучэнцы пазнаёміліся з асноўнымі сімваламі беларускай жаночай культуры (Ражэніца, лён, каліна, ручнік) і іх значэннем, пашырылі ўяўленне аб укладзе беларускіх жанчын у гісторыю, культуру і развіццё грамадства (на прыкладзе Еўфрасінні Полацкай, Зінаіды Тусналобавай-Марчанкі, Паўліны).

Урок пабудаваны так, каб на працягу ўсяго занятку адбывалася ненадакучлівае, але глыбокае выхаваўчае ўздзеянне: Праз сімвалы: разуменне таго, што за кожным узорам стаіць чалавечая праца, любоў, клопат - фарміруецца павага да працы жанчын мінулага і сучаснасці. Праз прыклады лёсаў: знаёмства з рэальнымі жанчынамі, якія праявілі мужнасць, мудрасць, талент, выклікае пачуццё дачынення да гісторыі і гонару за свой народ. Праз інтэрактывы («Нямыя дыялогі», «Канверт цішыні»): ствараецца прастора для асабістай, давернай размовы пра блізкіх, што спрыяе развіццю падзякі, эмпатыі, умацаванню сямейных каштоўнасцяў. Праз фінальную рэфлексію: навучэнцы ўсведамляюць, што галоўныя гераіні - гэта жанчыны побач з імі, і вучацца шанаваць іх штодзённы, часта незаўважны подзвіг.

Галоўны выхаваўчы вынік мерапрыемства: усведамленне таго, што кожная беларуская жанчына (мама, бабуля, сястра, настаўніца) з'яўляецца носьбіткай унікальнага "кода сэрца" - кода кахання, сілы і натхнення.

   

20.09.25

Пазнавальная гульня "У свеце прафесій"

разгарнуць » / « згарнуць

Раздзелы сайта