17.04.2026 у Глуску прайшоў раённы злёт юных ратавальнікаў-пажарных, у якім прыняла ўдзел каманда Устэрхаўскай сярэдняй школы. Спаборніцтвы ўключалі ў сябе тры конкурсы: "Надзяванне баявога адзення", "Баявое разгортванне" і "Аказанне першай медыцынскай дапамогі". Наша каманда заняла першае месца ў конкурсе "Аказанне першай медыцынскай дапамогі" Віншуем!




