"Суіцыд: калі жыццё губляе сэнс" - так называецца дыспут, які прайшоў ва ўстанове адукацыі 18.04.2026 у шосты школьны дзень. Мерапрыемства праводзілася з мэтай прафілактыкі суіцыдальных паводзін у падлеткаў. Гутаркі па дадзенай тэме спрыяюць фармаванню ўсведамлення каштоўнасцяў жыцця, вучаць успрымаць жыццёвыя цяжкасці, якія суправаджаюцца рознымі эмоцыямі і перажываннямі, арыентуюць падлеткаў на пазітыўныя бакі жыцця поспех і добрыя адносіны да навакольных, фармуе пачуццё талерантнасці і адказнасці за свае ўчынкі. Для навучэнцаў былі падрыхтаваны буклеты. У ходзе мерапрыемства навучэнцы разабралі розныя жыццёвыя сітуацыі і вызначылі як паступіць і якое можна знайсці выйсце. Пагаварылі падрабязна аб тэлефоне даверу. Дзеці ўважліва вывучылі буклеты, актыўна прымалі ўдзел у абмеркаванні, давалі адзнакі. Кожны ўдзельнік узяў буклеты, каб перадаць сябрам. Галоўная выснова мерапрыемства стаў дэвізам: "МЫ ПАВІННЫ шанаваць жыццё!"



