05.05.2026 для навучэнцаў установы адукацыі была арганізавана сустрэча з урачом акушэр-гінеколагам Цэдзік А.І. Тэма сустрэчы "Палавая недатыкальнасць". У ходзе сустрэчы абмяркоўваліся такія пытанні як сталенне, ранняе палавое жыццё і яго наступствы, сэксуальны гвалт, пытанне аб інфекцыях і хваробах, якія перадаюцца палавым шляхам, аб метадах кантрацэпцыі. Навучэнцы ўважліва слухалі, смела задавалі пытанні і атрымлівалі кампетэнтныя адказы.
