Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

05.05.26

Сустрэча навучэнцаў з інспектарам ДПС АДАІ Глускага РАУС Багуном У.У.

5 мая 2026 года ў нашай школе прайшла важная і пазнавальная сустрэча навучэнцаў з інспектарам ДПС АДАІ Глускага РАУС Багуном У.У. Напярэдадні летніх канікулаў тэмай для размовы стала "Выкананне ПДР і прафілактыка ДТЗ з удзелам непаўналетніх". Госць сустрэчы нагадаў хлопцам, што дарога памылак не даруе. Размова закранула не толькі агульныя правілы пераходу праезнай часткі, але і канкрэтныя сітуацыі, актуальныя для нашага раёна. Асаблівы акцэнт быў зроблены на некалькіх ключавых момантах, якія датычацца кожнага школьніка. -Бяспека пешаходаў у цёмны час сутак. Інспектары нагадалі аб абавязковым выкарыстанні флікераў (святлоадбівальных элементаў).

- Адказнасць за кіраванне транспартам. Для старшакласнікаў прагучала статыстыка і папярэджанне аб недапушчальнасці кіравання скутарамі, мапедамі і матацыкламі без правоў адпаведнай катэгорыі. Інспектар растлумачыў, што цяга да хуткасці без ведаў правіл прыводзіць да трагічных наступстваў.

- Дарожныя пасткі і гаджэты. Навучэнцам нагадалі, што выкарыстанне навушнікаў і тэлефонаў пры перасячэнні праезнай часткі адцягвае ўвагу і робіць пешахода ўразлівым. Інспектар прыводзіў рэальныя прыклады са сваёй практыкі, што прымусіла многіх задумацца аб каштоўнасці жыцця і здароўя.

Выснова: "Трэба не проста ведаць правілы дарожнага руху, але і свядома выконваць іх, бо бяспека - гэта асабістая адказнасць кожнага."

20.09.25

Пазнавальная гульня "У свеце прафесій"

разгарнуць » / « згарнуць

Раздзелы сайта