5 мая ў 2 класе ўстановы адукацыі прайшла інфармацыйная гадзіна, прысвечаная Дню друку Рэспублікі Беларусь, якая штогод адзначаецца 5 мая. Мерапрыемства было накіравана на выхаванне павагі да айчыннай журналістыкі, гісторыі беларускай кнігі і друкаванага слова. Класны кіраўнік расказала дзецям гісторыю беларускага друкаванага слова і пазнаёміла з дзіцячымі часопісамі і газетамі, якія будуць цікавыя дзецям дадзенага ўзросту; пацешыла навучэнцаў знойдзенымі ў гэтых друкаваных выданнях вясёлымі загадкамі і віктарынамі пра жывёл і з'явы прыроды.


