Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

06.05.26

Прафілактычная гутарка з інспектарам ІСН

06.05.2026 адбылася прафілактычная гутарка навучэнцаў з інспектарам ІСН Глускага РАУС Шушкевіч Д.А. аб нормах і правілах паводзін ва ўстанове адукацыі. Падлеткам была растлумачана адказнасць за абразы, учыненне дробных крадзяжоў, нанясенне цялесных пашкоджанняў, а таксама прычыны і спецыфіка пастаноўкі на ўлік у Інспекцыю па справах непаўналетніх. Таксама падчас сустрэчы была закранута праблематыка злачынстваў у сферы палавой недатыкальнасці непаўналетніх, правілы бяспечных паводзін у сацыяльных сетках, небяспекі зносін з незнаёмцамі ў "анлайне", недапушчальнасці сустрэч з малазнаёмымі людзьмі з сацыяльных сетак у рэальным жыцці. Школьнікі былі азнаёмлены з правіламі бяспечных паводзін на вуліцы, у грамадскіх месцах, у вячэрні час сутак, а таксама з алгарытмам дзеянняў у выпадку небяспечнай сітуацыі, калі ў адносінах да іх дапускаюцца супрацьпраўныя дзеянні з боку незнаёмых дарослых людзей.

20.09.25

Пазнавальная гульня "У свеце прафесій"

разгарнуць » / « згарнуць

Раздзелы сайта