14 мая 2026 года ў нашай установе адукацыі прайшоў Адзіны ўрок, прысвечаны Дню сям'і. Мэтай урока стала ўмацаванне ў школьнікаў уяўлення аб сям'і як галоўнай жыццёвай каштоўнасці, выхаванне павагі да сямейных традыцый і разумення ключавой ролі жанчыны – захавальніцы хатняга агменю, маці і працаўніцы. Падчас мерапрыемства навучэнцы розных узроставых груп абмеркавалі гісторыю і традыцыі сваёй сям'і, паразважалі аб тым, які ўклад беларускія жанчыны ўносяць у развіццё краіны, захаванне нацыянальнай культуры і выхаванне падрастаючага пакалення, прынялі ўдзел у інтэрактыўных гульнях і конкурсах малюнкаў "Партрэт маёй сям'і". Асаблівы акцэнт на ўроку быў зроблены на тое, што 2026 год стаў часам прызнання заслуг беларускіх жанчын. Рабяты казалі аб сваіх мамах, бабульках, настаўніках - аб тых, хто штодня дорыць цеплыню, клопат і мудрасць, захоўваючы галоўную каштоўнасць нашага грамадства - дужую і шчаслівую сям'ю.



