Напярэдадні летніх канікулаў у ДУА «Усцярхоўская сярэдняя школа Глускага раёна» адбыўся агульнашкольны бацькоўскі сход "Бяспечныя летнія канікулы" Законныя прадстаўнікі былі азнаёмлены з плануемымі формамі занятасці і аздараўлення вучняў у летні перыяд часу. Інспектар па справах непаўналетніх Шушкевіч Д.А. асвятліла пытанне прафілактыкі правапарушэнняў сярод непаўналетніх, спыніўся на прававых аспектах адказнасці бацькоў за невыкананне абавязкаў па выхаванні дзяцей, невыкананне абавязкаў па суправаджэнні непаўналетняга ў начны час па-за жыллём, уцягванне дзяцей у антыграмадскія паводзіны. У ходзе сходу акцэнтавалася ўвага законных прадстаўнікоў на правілах паводзін падлеткаў на водных аб'ектах, выкананні ПДР, асноўных правілах бяспекі і недапушчальнасці пакідання дзяцей без нагляду. У завяршэнне сходу быў рэзюмаваны той факт, што толькі сумесныя намаганні бацькоў, школы і зацікаўленых ведамстваў дадуць станоўчыя вынікі ў выхаванні дзяцей і забяспечаць бяспечную жыццядзейнасць.


