Чацвёрты дзень прайшоў пад дэвізам "Мая Беларусь - мае каштоўнасці". Выхаванцы лагера здзейснілі міні-экскурсію па экспазіцыі класа, прысвечанай генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. З мэтай захавання гістарычнай памяці, хлопцы змаглі аддаць глыбокую даніну павагі і самай шчырай удзячнасці ўсім, хто загінуў на палях бітвы тым, героям-землякам, дзякуючы каму мы жывем пад мірным небам падчас правядзення акцыі “Памяць высакародных сэрцаў (прысвечана 82-годдзю вызвалення Беларусі). Завяршыўся дзень цёплым і душэўным міні‑канцэртам "Песні і гульні нашага краю". Гучалі мелодыі роднай зямлі, ажывалі традыцыі, а дзеці з задавальненнем выконвалі любімыя песні і ўдзельнічалі ў народных гульнях.



