12.06.2026 супрацоўнік Глускага РАНС Піліпавіч І.М. сустрэўся з дзецьмі са школьнага аздараўленчага лагера "Прамень". Падчас сустрэчы працаўнік МНС нагадаў рабятам аб правілах бяспекі жыццядзейнасці ў побыце, аб захаванні пажарнай бяспекі дома і ў школе, аб недапушчэнні дзіцячага свавольства з агнём. Распавёў, як паводзіць сябе ў розных жыццёвых сітуацыях, якія ўяўляюць пагрозу жыццю і як сябе паводзіць, каб не дапусціць небяспечных сітуацый. Інспектар прывёў сумныя наступствы парушэння правілаў бяспекі ў побыце, на вуліцы, а таксама выпадкі пажараў з-за дзіцячага свавольства з агнём. Дзеці паўтарылі нумары аператыўных службаў, самыя смелыя ўмоўна паспрабавалі патэлефанаваць на нумар 101, 112 і правільна паведаміць аб тым, што здарылася бядзе, ратавальнікам. Напрыканцы сустрэчы школьнікі падзякавалі ратавальніку за карысную і цікавую гутарку.



