Вось і надышоў доўгачаканы і крыху сумны момант — выпускны баль для навучэнцаў 11-х класаў. Скончыліся ўрокі, адшумелі перамены, а на сцэну выйшлі тыя, хто гатовы зрабіць першы сур'ёзны крок у дарослае жыццё. Урачыстая цырымонія пачалася з уручэння атэстатаў. Пад апладысменты бацькоў і настаўнікаў адзінаццацікласнікі атрымалі атэстаты аб сярэдняй агульнай адукацыі. Кожны атэстат - гэта вынік шматгадовай працы, першых адзнак і пераадоленых цяжкасцяў. Самым кранальным момантам вечара стаў танец выпускнікоў. Вальс, пад які кружыліся выпускнікі, расчуліў усіх у зале да слёз. У гэтых павольных рухах - падзяка за бяссонныя ночы, за падтрымку і веру ў свае сілы. Ззаду школа, наперадзе - новыя дарогі. Але як бы ні склаўся лёс, нашы выпускнікі назаўжды застануцца часткай вялікай школьнай сям'і. Шчаслівага шляху!Вот и настал долгожданный и немного грустный момент — выпускной бал для учащихся 11-х классов. Закончились уроки, отшумели перемены, а на сцену вышли те, кто готов сделать первый серьёзный шаг во взрослую жизнь.



