У рамках акцыі "Абеліск" выхаванцы лагера "Патрыёт" навялі парадак на месцах воінскіх і партызанскіх пахаванняў. Дзеці ачысцілі тэрыторыю, прывялі ў парадак памятныя пліты і прылеглыя ўчасткі. Мерапрыемства стала важным крокам у справе захавання гістарычнай памяці і выхавання павагі да подзвігаў абаронцаў Радзімы. Для хлопцаў гэта была не проста працоўная справа, а ўсвядомлены ўдзел у захаванні спадчыны і праява грамадзянскай адказнасці.


